«Краязнаўчая казка» ад «АіФ»
Штотыднёвік запісаў аўдыёверсію казак
Датай заснавання многіх гарадоў, у тым ліку беларускіх, лічаць дату першай згадкі ў старажытных летапісах. Але летапісцы мінулых часоў звычайна згадвалі гарады, калі яны ўжо сталі развітымі цэнтрамі - ваеннымі, эканамічнымі, культурнымі, рэлігійнымі і г.д. А што ж было дагэтуль? Хто і калі заснаваў нашыя гарады і мястэчкі і адкуль пайшлі іх назвы? Кім былі першыя жыхары?
Менавіта гэтымі пытаннямі і задалася рэдакцыя штотыднёвіка «Аргументы і факты». Некалькі гадоў таму мы прапанавалі чытачам даслаць цікавыя гісторыі, міфы, казкі, якія могуць раскрыць таямніцу ўзнікнення гарадоў і іншых геаграфічных пунктаў. Бо ўспаміны нашага народа пра былыя часы захаваліся ў вусных народных паданнях і казках. Нашы чытачы жыва адгукнуліся на заклік! Так на старонках выдання з'явілася рубрыка «Краязнаўчая казка».
За мінуўшыя гады мы апублікавалі не адзін дзясятак казак пра тое, як узніклі Браслаў, Дуброўна, Смаляны, Лепель, Мсціслаўль, Гродна, Мазыр, Брэст, Лагойск і іншыя гарады, чаму мінскую раку называюць Свіслач і куды знікла мінская рэчка пад назвай Пярэспа.
Мы даведаліся, што Лепелю дала назву балцкая народнасць. Браслаў быў названы ў гонар князя Брачыслава Ізяславіча, бацькі таго самага Усяслава Чарадзея, а Смаляны - у гонар дзяўчыны, чый бацька быў смалакурам. Казкі беларускага народа расказваюць не толькі пра гісторыю, але і пра традыцыі, старажытныя вераванні, культуру продкаў сучасных беларусаў. А ці можна звацца беларусам без гэтых ведаў?
Галасы продкаў
У Год культуры мы вырашылі, што галасы нашых продкаў не могуць змоўкнуць назаўсёды і што казкі павінны гучаць і перадавацца далей з вуснаў у вусны. Мы запрасілі да ўдзелу ў праекце 10 вядомых асобаў, якія сталі галасамі «Краязнаўчых казак» «АіФ». У праекце прынялі ўдзел Сяржук Доўгушаў - спявак, музыка (этна-гурт «VuRaj», сацыяльны праект «Спеўны сход»), Іван Кірчук - лідар этна-трыа «Троіца», Іван Падрэз - вядучы Агульнанацыянальнага тэлебачання, спявачка Рэспубліка Паліна, Руся - спявачка гурта «Shuma», Андрусь Такінданг - мастак, музыка гурта «Recha», Святлана Цімохіна - актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, а таксама акцёры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы: Раман Падаляка, актрыса і тэлевядучая канала «СТВ» Юлія Шпілеўская, актрыса і лідар гурта «Sounduk» Ганна Хітрык.
Падзяка сябрам
Праект стаў магчымым дзякуючы падтрымцы мабільнага аператара velcom. «Рэалізацыя праектаў, звязаных з нацыянальнай самасвядомасцю, – адзін з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці velcom. Мы з радасцю падтрымалі «Краязнаўчыя казкі», бо гэта магчымасць дакрануцца да народнай мудрасці і роднага слова дзякуючы сучасным тэхналогіям і з дапамогай вядомых беларускіх музыкаў, актораў і тэлевядучых, - адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў СМІРНОЎ. - Мы ўпэўненыя, што гэты праект будзе цікавы шырокаму колу чытачоў і слухачоў, асабліва ў тых гарадах, якім прысвечаны гісторыі».
Таксама праект падтрымала радыёстанцыя «Мір», дзе і праходзіў асноўны гуказапісвальны працэс. «Радыё «Мір» слухаюць жыхары ўсіх абласцей Беларусі, - падзяліўся дырэктар Прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Рэспубліцы Беларусь Уладзімір ПЯРЦОЎ. - На жаль, не ўсе ведаюць гісторыю сваіх родных мясцін. Кожны горад, як і кожны чалавек, мае імя, узрост, летапіс падзей і захоўвае сваю культуру. Мы з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце ў гэты асаблівы год, аб'яўлены ў нашай краіне Годам культуры, і спадзяемся, што гісторыі гарадоў, якія прадстаўлены ў выглядзе краязнаўчых казак, будуць цікавыя беларусам».
Пачынаючы з 5 ліпеня штотыдзень па аўторках на сайце kazka.aif.by будзе даступная новая казка з 10 агучаных. Аўдыёверсію можна праслухаць або спампаваць.
Аднак на гэтым рубрыка не зачыняецца. Мы, як і раней, чакаем ад сваіх чытачоў новых легенд, паданняў і міфаў пра нашых продкаў і зямлю беларускую.
Дасылайце творчыя лісты па адрасе: Мінск, 220013, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, рэдакцыя «АіФ», на электронны адрас: anna.kruchkova@aif.by.
Аўтар ідэі: Уладзімір ШАРПIЛА.
Кіраўнік праекта: Вольга ПРОНIНА.
Аўтар казак: Віктар КРУКОЎСКI.
Куратар рубрыкі «Краязнаўчая казка» на старонках выдання «АіФ» у Беларусі: Ганна КРУЧКОВА.
Дызайн праекта: Максім ДАНIЛЮК, Уладзімір ШАРПIЛА.
Гукарэжысёры: Дзмітры СЦЯПНОЎ і Сяргей САЛЬНIК (production-студыя радыё «Мір»).
Пераклад казак на беларускую мову: Таццяна ШЫМУК, Ганна ПАПРАЎКIНА.
Пры стварэнні казак выкарыстоўвалася музыка этна-гурта «VuRaj» і этна-трыа «Троіца»
Праект распрацаваны пры падтрымцы мабільнага аператара velcom і радыёстанцыі «МІР».